Магілёўца Аляксея Паўлоўскага звальняюць з працы
Сёння ён атрымаў афіцыйнае паведамленне, што кантракт з ім будзе скончаны 10 лютага і працягвацца надалей не будзе.
Паўлоўскі лічыць, што яго звальненне звязанае з грамадскай дзейнасцю і актыўнасцю па адстойванні інтарэсаў працоўных. Актывіст працуе муляром у арганізацыі “Прамжылбуд” на будоўлі новага прадпрыемства ў Магілёве. На працы ён пастаянна дамагаўся паляпшэння ўмоваў працы. Таксама ён змагаецца за тое, каб муляры маглі выходзіць на пенсію ў 55 гадоў — праз шкоднасць працы.
Акрамя ўсяго, актывіст прыцягнуў на будоўлю абласную праверку. Зараз яна правярае факты з калектыўнай заявы рабочых.
Дарэчы, мулярам у “Прамжылбудзе” Аляксей Паўлоўскі адпрацаваў толькі адзін год.