Мікалай Статкевіч патэлефанаваў жонцы
Гэта адбылося ўпершыню за 7,5 месяцаў.
Марына Адамовіч сказала Радыё "Свабода", што гэта было вельмі кароткае тэлефанаванне. Па яе словах, палітвязень разлічвае на палітычныя перамены ў краіне. Статкевіч мяркуе, што зараз улада не зможа "шантажаваць" Еўропу, як рабіла раней.
Асобна былы кандыдат у прэзідэнты цікавіўся лёсам палітвязня Змітра Дашкевіча, які знаходзіцца ў глыбоцкай калоніі.
Нагадаем, што ў шклоўскай папраўчай калоніі Статкевіча асудзілі на тры гады турэмнага рэжыму як злоснага парушальніка. Агулам Статкевіч асуджаны на 6 гадоў зняволення па "справе 19 снежня".
Фота: pictures.reuters.com