Офіс Еўрарадыё ў аблозе (ФОТА)

Як стала вядома Еўрарадыё, супрацоўнікі праваахоўных органаў чакаюць журналіста Еўрарадыё Віталя Ругайна.

На думку рэдактара карпункта Еўрарадыё Віталя Зыблюка, каля офіса дзяжураць прадстаўнікі ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю, якія курыруюць справы, звязаныя з тэрарызмам. Менавіта яны затрымлівалі сёння раніцай журналіста нашага радыё Паўла Свярдлова.



Нагадаю, нядаўна Еўрарадыё зрабіла рэпартаж з мінскага метро, у часе падрыхтоўкі якога журналісты прайшліся па падземцы з цяжкой валізкай, і на іх ніхто не звярнуў увагі. Затрыманне Паўла Свярдлова магло стаць своеасаблівай помстай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі