Пачаўся збор подпісаў за вызваленне беларуса, які сядзіць у расійскай турме

Нагадаем, жыхары Баранавіч Аляксандр Чачураў і Сяргей Лагун сталіся ахвярай правакацыі расійскіх праваахоўнікаў і былі асуджаныя на 14 гадоў пазбаўлення волі, нібыта, за распаўсюд наркотыкаў. Яны прывезлі на замову ў Маскву таблеткі ад кашлю “Тусал”.

Гэтыя лекі свабодна прадаюцца ў Беларусі, але ў Расіі забароненыя з-за ўтрымання псіхатропных рэчываў.

Высветлілася, што таблеткі замовілі праваахоўнікі, у выніку беларусаў арыштавалі. Пазней тэрмін зняволення для іх быў зменшаны да 9 гадоў.

Аляксандр Чачураў адбывае пакаранне ў Мардовіі. Бацьку дазволілі пабыць з сынам тры дні. Аляксандр пакуль на каранціне. Дзе сядзіць яго сябар, ён не ведае, бо іх трымаюць асобна. Наступная сустрэча Аляксандра са сваякамі можа адбыцца толькі праз чатыры месяцы.

Пётр Чачураў кажа, што пад зваротам, які ўжо апублікаваны ў мясцовай прэсе, можа падпісацца кожны жыхар Беларусі. І такім чынам, дапамагчы выхаду на волю маладых беларусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі