Падчас пахавання пераблыталі цела апошняга польскага прэзідэнта ў выгнанні
Здарылася гэта пры пахаванні ахвяраў трагедыі пад Смаленскам. Пра гэты скандал паведамляюць галоўныя польскія СМІ.
Вайсковая пракуратура пакуль дыстансуецца ад гэтых звестак, але павінна іх пацвердзіць бліжэйшым часам. Тры дні таму адбылася эксгумацыя цела апошняга польскага прэзідэнта ў выгнанні Рышарда Качароўскага, якога, як меркавалася, пахавалі ў Варшаве. За ідэнтыфікацыю яго цела адказваў супрацоўнік МЗС, паведамляе партал tvn24.pl.
Нагадаем, што ў верасні высветліліся першыя імёны загінулых у авіякатастрофе пад Смаленскам, целы якіх пераблыталі. Гэта легендарная актывістка руху "Салідарнасць" Анна Валентыновіч і віцэ-кіраўнічкі фонду “Галгофа Усходу” Тэрэса Валеўска-Пшыялкоўска. Да канца года павінны эксгумаваць целы яшчэ дваіх ахвяраў трагедыі.
Фота — tvn24.pl