Сёння — угодкі прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі
Вярхоўны Савет БССР прагаласаваў за яе 27 ліпеня 1990 года.
Дэкларацыяй Беларусь абвяшчалася суверэннай дзяржавай, якая заснаваная на самавызначэнні, дзяржаўнасці беларускай мовы, вяршэнства народа ў вызначэнні свайго лёсу. Вышэйшай мэтай суверэнітэту прызнавалася забеспячэнне свабоднага развіцця і дабрабыту грамадзян рэспублікі. Носьбітам суверэнітэту краіны і адзінай крыніцай дзяржаўнай улады абвяшчаўся беларускі народ.
У першыя гады незалежнасці менавіта 27 ліпеня лічылася Днём незалежнасці Беларусі. Пазней Аляксандр Лукашэнка праз рэферэндум перанёс гэтае свята на 3 ліпеня — Дзень вызвалення Мінска ад нацыстаў.
На здымку: Святкаванне 27 ліпеня ў 1999 годзе: Міліцыя і апазіцыя. Фота — bymedia.net