СМІ Ганы: Шэйман прыляцеў, каб дамовіцца пра вайсковае супрацоўніцтва

Як паведамляюць мясцовыя СМІ, дэлегацыя наведае шэраг міністэрстваў для вывучэння інвестыцыйных магчымасцяў.

Беларускую дэлегацыю ўзначальвае Віктар Шэйман, памочнік Аляксандра Лукашэнкі па адмысловых даручэннях. Ён заявіў СМІ, што галоўнай мэтай Беларусі з'яўляецца стварэнне агульных прадпрыемстваў у Гане. Па словах Шэймана, Беларусь мае намеру пастаўляць у Гану ўгнаенні, трактары ды іншую сельскагаспадарчую тэхніку.

Аднак Ганскае радыё на сваім сайце паведамляе, што Беларусь хоча пабудаваць сэрвісны цэнтр верталётаў MI-17. У гэтым цэнтры меліся б рамантаваць верталёты гэтага тыпу з усёй Афрыкі. Пра гэта Шэйман гаварыў з міністрам абароны генерал-лейтэнантам Дж.Смітам у Акры, сталіцы Ганы. 

Міністр Сміт ухваліў гэтыя планы і дадаў, што быў бы патрэбны  яшчэ і трэнінгавы цэнтр для пілотаў верталётаў. Рэалізацыя верталётных праектаў заняла б, па словах ганскага чыноўніка, каля 5 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі