Старшыня Еўрапарламенту заклікае вызваліць Бяляцкага і ўсіх палітвязняў

Па яго словах, якія перадае Радыё "Свабода", Еўрапарламент моцна занепакоены несправядлівым пераследам і зняволеннем Алеся Бяляцкага за меркаванае пазбяганьне выплаты падаткаў. Еўрапарлямэнт лічыць абвінавачанні Алеся Бяляцкага палітычна матываванымі і неабгрунтаванымі.

Бузек заклікаў беларускія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць Алеся Бяляцкага і ўсіх палітвязняў, якія усё яшчэ знаходзяцца ў турме, ды скасаваць усе абвінавачанні супраць іх. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі