Святлана Алексіевіч атрымала прэмію “Ангелус”
Беларускай пісьменніцы прысудзілі гэтую прэстыжную літаратурную ўзнагароду за кнігу “У вайны не жаночае аблічча”
У шорт-ліст прэміі трапіла таксама беларуска Наталка Бабіна з раманам "Рыбін горад".
Прэмія “Ангелус” прысуджаецца літаратарам з Цэнтральнай Еўропы, якія ўздымаюць у сваёй творчасці найважнейшыя для грамадства праблемы і паглыбляюць веды пра іншыя культуры. Намінантам на прэмію можа стаць аўтар празаічнага твору, перакладзенага на польскую мову і апублікаванага цягам году ў Польшчы.
Цырымонія ўзнагароджання пераможцы за 2010 год прайшла ў польскім Уроцлаве 3 снежня. Прэмія складае 150 тысяч злотых.
Фота — belapan.com