У Бабруйску ўтварыліся стыхійныя могілкі для хатніх жывёл

Некаторыя адданыя гаспадары нават ставяць на магілах сваіх улюбёнцаў крыжы, што можа моцна ўразіць непадрыхтаванага чалавека. Месціцца гэтакі цвінтар за пажарнай часткай. Увогуле за пахаванне любімага гадаванца на такіх могілках можна атрымаць штраф, піша газета “Звязда”.

Аднак ствараць “афіцыйныя” могілкі для Шарыкаў і Мурак мясцовыя ўлады не спяшаюцца, бо справа патрабуе грошай. Камунальныя службы Бабруйска цяпер прапануюць аддаваць памерлых жывёл у спецаўтапрадпрыемства, якое ўтылізуе парэшткі бадзяжных сабак і катоў. Аднак гэты адзіны сёння законны спосаб задавальняе далёка не ўсіх гаспадароў жывёл. Звычайна яны  хочуць для сваіх хатніх любімцаў іншага і, калі можна так сказаць, больш людскага апошняга шляху і прытулку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі