У чарговую суботу на Карла Маркса зайграюць Triangle і Дзіма Іваноў

У найбліжэйшую суботу на пешаходнай вуліцы Карла Маркса адзін са сваіх праектаў пакажа гітарыст гурта “Мамкины бусы” Андрэй Апановіч. Праект мае назву Triangle, і першапачаткова ў ім гралі тры музыкі. Аднак, кажа Андрэй, калегі раз’ехаліся па розных кантынентах, а канцэпцыя і музыка засталіся ў Беларусі:

“Канцэпцыя першапачаткова была такой, што я граю на гітары амерыканскага паходжання. Перкусіяніст граў на афрыканскім джамбеі, флейтыст — на індыйскай флейце бансуры. Мы бачым абсалютна розныя кантыненты, а калі правесці паміж імі лінію — атрымаецца трохкутнік. А ўжо як бы мой асабісты канцэпт — гэта праца над трыма складнікамі чалавечага існавання: цела, душа і розум. Калі чалавек бярэ кантроль над сваім розумам і над сваім целам, то ён становіцца на шлях духоўнай рэалізацыі”.


Дарэчы, гэта будзе не першы выступ Triangle на Карла Маркса. На думку Андрэя, мінчукам патрэбна вулічная музыка і яны з цікавасцю ўспрымаюць тое, што прапануюць т.з. вулічныя музыкі. Апроч Triangle, гледачоў парадуе сваім сэтам фронтмэн "Адзіс Абебы" Дзіма Іваноў. Вулічны канцэрт распачнецца ў 20.00. Пасля яго чакаецца фаер-шоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі