На пешаходнай вуліцы Карла Маркса забаранілі шумець
Цяпер там могуць граць толькі акустычныя музычныя калектывы, а ўсе канцэрты і імпрэзы будуць заканчвацца а 21.00.
Такая інфармацыя з’явілася ў сацыяльнай сетцы “Вконтакте” на старонцы, якая прысвечаная імпрэзам на Карла Маркса. Абмежаванні ўводзяцца з розных прычынаў, у тым ліку і па просьбах і скаргах жыхароў дамоў. Электрычнае падключэнне музычных інструментаў болей не дазваляецца, а бубначоў чакаюць у сталічным парку Горкага, піша kp.by
Большасць каментароў пад гэтай навіной на старонцы “Вконтакте” негатыўныя. Арганізатары і ўдзельнікі імпрэзаў пакуль не ведаюць, як зразумець, што музыка ціхая, я не гучная. Няма пакуль і каментароў спецыялістаў з адміністрацыі Ленінскага раёна, якія адказваюць за мерапрыемствы на вуліцы Карла Маркса.