У ЕС і ЗША у кожным аўтамабілі будзе чорная скрыня

Малыя чорныя скрыні, што запісваюць на вэб-камеру ўсё, што адбываецца ў салоне аўтамабіля і вакол яго, сочаць за яго хуткасцю і станам, могуць у хуткім часе стаць стандартам. У ЗША федэральная Рада па бяспецы транспарту дамагаецца, каб ва ўсіх аўтамабілях, прададзеных з верасня 2014-га, абавязкова інсталяваліся гэтыя скрыні. Еўрапейскі саюз плануе такую самую меру з 2015 года.

Устаноўка чорных скрыняў на аўтамабілях у Нямеччыне адразу зменшыла колькасць аварыяў на 25-30%. Страхавыя кампаніі хочуць выкарыстоўваць запісы для ацэнкі нанесенай шкоды.

Аднак многія кіроўцы незадаволеныя, бо асцерагаюцца сачэння за сваім прыватным жыццём. Адкрытым застаецца пытанне, як доўга будуць захоўвацца запісы чорных скрыняў і ці не будзе сігнал з вэб-камер перадавацца некуды ў знешнія цэнтры збору інфармацыі, паведамляе gazeta.pl.

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі