У Мінск прывезлі сярэднявечныя прылады катаванняў

Выстава "Прылады пакаранняў Сярэднявечча" з фондаў санкт-пецярбургскага музея гісторыі адкрылася 6 траўня ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі. Яна прадстаўляе шэраг дакладна выкананых копій сярэднявечных прыладаў пакаранняў і катаванняў.

Экспазіцыя распавядае пра гісторыю існавання інстытута допытаў і пакаранняў у Еўропе і на Русі. Катаванні ўжываліся як падчас допыту, гэтак і ў якасці пакаранняў, яны былі не толькі фізічнымі, але і маральнымі.

На выставе прадстаўлены арсенал прыладаў пакаранняў, якія выкарыстоўвалі паводле судовага прысуду (ганебная маска, маска блюзнера, пакаянная кашуля, кайданы, напыснік, флейта-шумелка, скрыпка пляткарак), а таксама тыя, што ўжываліся для смяротнага пакарання (кола, ручная піла, кол).


"Няспанне", альбо "Калыска Юды"


Абезгалоўліванне (адсячэнне галавы на пласе)

"Шыйная пастка"

"Дачка дворніка", альбо "Бусел"

Ручная піла — прылада аднаго з самых пакутлівых пакаранняў. Каты распілоўвалі прысуджанага, які быў павешаны ўніз галавой і прывязаны нагамі да дзвюх апораў. Асабліва часта каралі садамітаў (гомасэксуалаў) і вядзьмарак.


"Крэсла допыту"



"Рагаткі"


"Дыба"


"Відэлец ерэтыка"


Катаванне вадою (ёю катавалі Сцяпана Разіна)

 

Калодкі — неад'емная частка любой рынкавай плошчы.


"Каленадрабілка"


"Саламяная каса"


Рашотка — жароўня. Паводле падання, ад катаванняў на жароўні загінуў у 259 г. н. э. Святы Лаўрэнцій.

"Жалезны чаравік"


Прэс для галавы


"Іспанскі бот"


"Скрыпка пляткарак"


"Пояс цноты" ("Пояс вернасці")

Наведванне выставы дзецям да 10 гадоў без суправаджэння дарослых не рэкамендуецца. Экспазіцыю можна пабачыць да 6 чэрвеня 2010 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі