У Мінску нецвярозы кіроўца збіў вулічны ліхтар

Мужчына доўга не раздумваў: развярнуўся і паехаў у адваротным кірунку. Сведкі здарэння адразу выклікалі ДАІ. Парушальнік далёка не ад’ехаў. Яго за некалькі хвілінаў вылічылі па слядах ахаладжальнай вадкасці, якая выцякала з разбітага радыятара аўто. Кіроўца быў гэтулькі п’яным, што не мог рэальна ацэньваць абстаноўку, перадае сайт ГУУС Мінгарвыканкаму. У яго крыві знайшлі 2,4 праміле алкаголю.

Цяпер парушальніка чакае вялікі штраф і пазбаўленне правоў кіроўцы. Таксама яму давядзецца заплаціць кампенсацыю за пашкоджаны вулічны ліхтар.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі