У Варшаве адкрыўся “Беларускі дом”
У цырымоніі адкрыцця сядзібы бралі ўдзел вядомыя асобы, у тым ліку першы кіраўнік Беларусі Станіслаў Шушкевіч.
Галоўнай функцыяй “Беларускага дома” стане згуртаванне беларусаў Варшавы і Польшчы. Мяркуецца, што людзі могуць проста прыйсці сюды, каб сустрэцца, выпіць кавы, паразмаўляць на роднай мове і проста дапамагчы адзін аднаму ў нейкіх праблемах.
Офіс “Беларускага дома” размясціўся ў цэнтры Варшавы па адрасе: вуліца Вейска, 13, кватэра №3.
Падобная сядзіба існуе ва Ўкраіне. Так, у Львове зарэгістраваны “Беларускі цэнтр”. Як паведаміў у жывым эфіры Еўрарадыё вядомы палітык Вячаслаў Сіўчык, ёсць намер стварыць падобныя цэнтры ва ўсіх буйных украінскіх гарадах, дзе жывуць беларусы.