Украінская падатковая заплаціла беларускай пісьменніцы

Сертыфікат на суму 100 тысяч грыўняў (больш за 12500 долараў) Людміле ўручыў у Данецку намеснік старшыні Дзяржаўнай падатковай службы Аляксандр Кліменка.

Конкурс быў ініцыяваны падатковай адміністрацыяй Данецкай вобласці, на перамогу ў ім прэтэндавалі 343 сцэнарыя, якія паступілі з Украіны, Расіі і Беларусі.

Сцэнар беларускай пісьменніцы, па якім будзе зняты мультфільм, называецца "Аб славутых дзеяннях падатковага інспектара Тараса Лелека", паведамляе ўкраінскі рэсурс "Остро". Галоўны герой — падатковы інспектар, які ўмее ўсё — нават плаваць з аквалангам, разам з дзецьмі ратуе свой горад ад ліхадзеяў-неплацельшчыкаў падаткаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі