Рэжым Лукашэнкі забараняе ўвоз з Літвы піва, віна, воцату, шын
Беларуска-літоўская мяжа
Афіцыйны Мінск забараняе ўвоз шэрагу тавараў праз беларуска-літоўскі ўчастак дзяржаўнай мяжы. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.
Забаронена ўвозіць на тэрыторыю Беларусі наступныя тавары: воды, піва, віно, сусла вінаграднае, вермуты, напоі іншыя зброджаныя, спірт этылавы, воцат, шыны і покрыўкі пнеўматычныя гумовыя, былое ва ўжыванні адзенне ды іншыя вырабы, а таксама былыя ва ўжыванні часткі і прылады транспартных сродкаў.
Таксама пад санкцыі трапілі малако і вяршкі згушчаныя, садавіна і арэхі, кава, сокі фруктовыя, воды, воцат, калготы, панчохі, гольфы, шкарпэткі ды іншыя панчошна-шкарпэткавыя вырабы, асобныя будаўнічыя вырабы, халадзільнікі і лядоўні.
У МЗС удакладняюць, што забарона не закране тавары, якія ўвозяцца для асабістага карыстання.
Гэтая мера называецца адказам на тое, што Літва закрыла два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю.
Як распавядала Еўрарадыё, у ноч на 1 сакавіка для руху людзей і транспарту былі закрытыя пункты пропуску "Лаварышкес" (з беларускага боку "Катлоўка") і "Райгардас" ("Прывалка").
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.