РФ “збівае” HIMARS ледзь не пачкамі: ці падобна гэта да праўды?

Работа ўстановак "Хаймарс" / Генштаб УСУ
Работа ўстановак "Хаймарс" / Генштаб УСУ

Распрапаганда старанна робіць выгляд, што снарады "Хаймарсаў" не ствараюць праблем для расійскай супрацьпаветранай абароны. Напрыклад, "Интерфакс" 12 верасня піша, што "каля 11:00 па маскоўскім часе па аўтамабільным Антонаўскім мосце ў Херсоне было выпушчана шэсць ракет амерыканскай сістэмы HIMARS, усе яны перахопленыя расійскай сістэмай СПА".

Тым не менш снарады да моста вельмі нават далятаюць. Па іроніі 12 верасня чыноўнік акупацыйнай адміністрацыі Кірыл Страмавусаў выкладвае відэа з Антонаўскага моста, на якім паказвае разбурэнні ад нядаўняга трапляння ўкраінскіх боепрыпасаў. Ён прастадушна пацвярджае, што "Антонаўскі мост пастаянна абстрэльваецца <...>. Вось яшчэ адзін удар, які быў нанесены непасрэдна "Хаймарсамі". Вось тут практычна ўсё правалена".

Мінабароны Расіі не міргнуўшы вокам дакладвае пра боепрыпасы ўкраінскіх РСЗА, якія збіваюць ледзь не пачкамі. 16 верасня Ігар Канашэнкаў заяўляе пра 53 снарады, "знішчаныя ў паветры". Ці падобна гэта да праўды?

РФ “сбивает” HIMARS чуть ли не пачками: похоже ли это на правду?
РФ “сбивает” HIMARS чуть ли не пачками: похоже ли это на правду?
Работа ўстановак "Хаймарс" / wallpapercrafter.com

— Як робяць у "Хезбала": бяруць трубу 120 міліметраў, заганяюць у яе рэактыўны снарад і ад батарэйкі яго пускаюць, — прыводзіць прыклад ваенны эксперт. — Гэта перахапляе сістэма "Жалезны купал". Але гэта не можа перахапіць сістэма СПА. Таму што снарад вельмі маленькі, ён дае вельмі маленькую адзнаку і ляціць з вельмі вялікай хуткасцю. Пачатковая хуткасць каля 900, да тысячы метраў за секунду. Гэта практычна тры хуткасці гуку, тры махі.

Калі РСЗА робіць залп, то тэмп сходу снарадаў складае дзесьці ад паўсекунды да адной секунды. Калі ляціць два-тры снарады, то аператар [сістэмы СПА] наогул бачыць рысачку. Замест кропкі на экране ён бачыць невялікі "працяжнік".

РФ “сбивает” HIMARS чуть ли не пачками: похоже ли это на правду?
"Хаймарсы" працуюць ва Украіне / Генштаб УСУ

— Другое — далёкасць семдзесят кіламетраў, — працягвае Алег Жданаў. — Подлётны час — 30-40 секундаў. Сістэма можа ўбачыць, калі снарад даволі высока падняўся. А калі насцільная траекторыя, вугал узвышэння пакета [выпушчаных снарадаў] меншы за сорак пяць градусаў. Тады аператар наогул яго не бачыць, пакет ідзе ў мёртвай зоне радара.

Добра, аператар яго ўбачыў. А час рэакцыі? А час палёту супрацьракеты? Гэта тое самае, з чым сутыкнуліся амерыканцы ў Персідскім заліве ў 1991 годзе. Калі Садам Хусейн пускаў старыя "Скады" [савецкая вадкасная аднаступеньчатая балістычная ракета] сямідзясятых гадоў. Яны ляцяць на трыста кіламетраў шэсць хвілін. Усе іх бачаць, але ніхто не паспявае адрэагаваць. На дагонных курсах былі і знішчальнікі, і "Пэтрыёт" праз гэта ледзь не знялі з узбраення.

Атрымліваецца, што на сённяшні дзень няма сродкаў барацьбы са снарадамі "Хаймарс". Калі нам [Украіне] дадуць пакет з ракетамі "Атакмс" [тактычная балістычная ракета класа "зямля — зямля"] на 300 кіламетраў, вось тады мы будзем гаварыць пра эфектыўнасць. Мы пусцім ракету, а зловяць яны яе ці не — гэта ўжо будзе пытанне. Тады можна казаць: справілася сістэма СПА ці не.

Тэарэтычна рэактыўны снарад "Хаймарса" перахапіць можна, хоць і складана. Аднак і ўкраінскія вайскоўцы не лыкам шытыя. Адна з хітрасцяў, якую выкарыстоўваюць артылерысты УСУ, — гэта перанасычэнне радараў расійскай СПА мноствам цэляў. Напрыклад, у часе адпрацоўкі задачы на пазіцыю могуць выехаць РСЗА "Смерч" або "Ураган", якія запусцяць некалькі пакетаў снарадаў, у той час як адначасова выпушчаны боепрыпас з "Хаймарса" паляціць не па агульнай плошчы, а кропкава для паражэння абранага аб'екта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі