The Rolling Stones абверглі інфармацыю пра сыход барабаншчыка

Музыкі The Rolling Stones абверглі інфармацыю пра тое, што гурт пакінуў барабаншчык Чарлі Ўотс. Афіцыйны прадстаўнік “Ролінгаў” назваў чуткі "сфабрыкаванай гісторыяй", перадае Reuters. Нагадаем, пра сыход Уотса паведаміў аўстралійскі музычны сайт Undercover са спасылкай на свае неназваныя крыніцы ў асяроддзі гурта.

Адзначалася, што 68-гадовы Ўотс проста стаміўся ад працы і не жадае больш граць у Rolling Stones. Тым часам гурт нібыта вядзе перамовы з мульціінструменталістам Чарлі Дрэйтанам, з якім гітарыст “РолінгаўКіт Рычардс працаваў над сваімі сольнымі запісамі.

Фота: www.smh.com.au

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі