Румас чакае, якую працу выбера сабе экс-міністр эканомікі
Сяргей Румас чакае, якую працу выбера сабе экс-міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі. У панядзелак новы прэм'ер (а паводле Канстытуцыі да зацверджання яго Палатай прадстаўнікоў ён толькі выканаўца абавязкаў) прадставіў міністра эканомікі Дзмітрыя Крутога, інфармуе БЕЛТА.
Румас пазітыўна выказаўся пра Уладзіміра Зіноўскага. "Мы яшчэ будзем размаўляць з Уладзімірам Іванавічам, але я ўпэўнены, што яго патэнцыял не павінен застацца незапатрабаваным, — гаварыў новы кіраўнік Саўміну. — Думаю, ён сам вызначыць, дзе, у якой якасці хоча працягваць сваю працу. Упэўнены, што ён яшчэ шмат карысці прынясе нашай краіне".
Зіноўскаму 63 гады. Ён быў міністрам эканомікі ў 2014-2018 гадах.
Дзмітрый Крутой. Фота: БЕЛТА