Рустам Валіулін трапіў у дваццатку мацнейшых у спрынтарскай гонцы

У фінскім горадзе Канціалахці ў суботу прайшла спрынтарская гонка. Пераможцам стаў нарвежскі біятланіст Уле-Айнар Б’ёрндален. Другім фінішаваў расіянін Дзмітры Ярашэнка. Замкнуў тройку прызёраў Карстэн Пумп з Нямеччыны. Лепшым з беларусаў быў Рустам Валіулін, які, дапусціўшы адзін промах са стоячага палажэння, заняў 18 месца.

Сяргей Новікаў паказаў 68 час, Аляксандр Сыман фінішаваў 76-м, А Сяргей Дашкевіч замкнуў першую сотню.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі