Рыбакі з "Норда", якія ўцяклі ў Беларусь, цяпер вярнуліся ў Крым

Рыбакі з "Норда", якія ўцяклі ў Беларусь, цяпер вярнуліся ў Крым

Два рыбакі з крымскага карабля "Норд", затрыманага ва Украіне, вярнуліся ў Крым праз Беларусь. Пра іх вяртанне паведаміў адвакат Аляксандр Рудэнка, перадае ria.ru.

Як паведамлялася, напрыканцы сакавіка ў Азоўскім моры ўкраінскія памежнікі затрымалі карабель "Норд" з расійскім сцягам. Як выявілася, ён заходзіў у Крым, парушаючы ўкраінскае заканадаўства. На капітана карабля Уладзіміра Гарбенку пачалі крымінальную справу.

Экіпаж "Норда" — жыхары Крыма з расійскімі пашпартамі, якія Украіна не прызнае. Таму ўкраінскія ўлады палічылі затрыманых грамадзянамі Украіны і забралі ў іх расійскія дакументы. На рыбакоў наклалі адміністрацыйныя штрафы.

Тым не менш рыбакі атрымалі новыя дакументы ў расійскім генконсульстве ў Харкаве. Дзякуючы гэтаму два з іх здолелі аформіць квіткі на авіярэйс і вылецець у Беларусь: напісанне іх прозвішчаў у пашпартах адрознівалася ад напісання ва ўкраінскіх пасведчаннях. 

Астатніх семярых чальцоў экіпажа, якія ляцелі больш познім рэйсам, украінскія памежнікі затрымалі. Іх падазраюць у спробе незаконнага перасячэння мяжы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі