Рыгор Барадулін падзякаваў жыхарам Баранавічаў і Гродна
Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін падзякаваў жыхарам Баранавічаў і Гродна, якія сабралі грошай, каб набыць кніжкі паэта з аўтографамі. Ініцыятар акцыі літаратурнага абмену Глеб Лабадзенка паведаміў, што дзядзька Рыгор быў здзіўлены і крануты, што ў Баранавічах так шмат прыхільнікаў яго творчасці, шчырых беларусаў. Па колькасці заявак на кнігі Баранавічы разам з Гродна – на другім месцы пасля Мінску. Калі кніжак на ўсіх ахвотных не хапіла, паэт пачаў падпісваць іх з уласнай бібліятэкі.