Рыжскага мэра аштрафуюць за рускую мову ў Фэйсбуку
Цэнтр дзяржаўнай мовы Латвіі вырашыў аштрафаваць мэра Рыгі Ніла Ушакова за выкарыстанне рускай мовы ў сацыяльных сетках. Пра гэта гэта палітык паведаміў у сваім Фэйсбуку.
Гарадскі галава Рыгі напісаў, што даведаўся пра штраф ад журналістаў, а не ад самога цэнтра. Гаворка ідзе пра акаўнты рыжскага заканадаўчага сходу ў Фэйсбуку, Твітары і Інстаграме.
Ушакоў мяркуе, што рашэнне цэнтру незаконнае, бо закон аб дзяржаўнай мове не закранае пытанне камунікавання чыноўнікаў з грамадзянамі ў замежных сацыяльных сетках.
9 траўня 2015 года Ушакоў выступіў з прамовай па-руску. У СМІ ён растлумачыў, што хацеў падтрымаць рускамоўнае насельніцтва, меркаванне якога часта ігнаруецца ўладамі. Тады ён выступаў на мерапрыемстве, арганізаваным грамадскай арганізацыяй і такім чынам не парушыў заканадаўства аб дзяржаўнай мове, нагадвае ВВС.