Сабаленка прайграла ўжо першы паядынак на турніры ў Мадрыдзе

Сабаленка прайграла ўжо першы паядынак на турніры ў Мадрыдзе

Арына Сабаленка прайграла ўжо першы паядынак на турніры ў Мадрыдзе. У 1/32 фіналу чацвёртая ракетка свету сустракалася з Амандай Анісімавай з ЗША, 33-й у сусветным рэйтынгу. Іх гульня працягвалася амаль дзве гадзіны. Сабаленка саступіла ў трох сэтах — 2:6, 6:3, 4:6.

У выніку беларуска страціла 1000 ачкоў рэйтынгу WTA. А значыць, што ў абноўленым яго варыянце будуць непрыемныя для Арыны Сабаленка змены. Яна ўжо не будзе ў топ-5.

А вось Вікторыя Азаранка стартавала на турніры з перамогі і выйшла ў 1/16 фіналу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі