Салдату стала кепска падчас парада (відэа)

Салдату стала кепска падчас парада (відэа)

Падчас парада 9 траўня ў Мінску ў адной са святочных калонаў салдат страціў прытомнасць. На відэа з сацсетак відаць, як хлопцу стала млосна, ён ледзьве трымаецца на нагах а потым пачынае траціць прытомнасць, яго падтрымліваюць саслужыўцы. 

Вядома, што ў парадзе ўдзельнічаюць 3000 вайскоўцаў, 185 адзінак ваеннай тэхнікі і 42 паветраныя судны. Трыбуны разлічаны на 11 тысяч месцаў. Большасць людзей прыйшлі на парад без ахоўных масак.

Салдату стала кепска падчас парада (відэа)
Скрыншот з відэа

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі