Санкцыі ЗША супраць Расіі: заблакуюць тэхналагічныя развіццё і фінсістэму

Джо Байдэн / Reuters
Джо Байдэн / Reuters

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн распавёў, што санкцыі будуць уведзеныя не толькі ЗША, але і шэрагам іншых краін. Разам іх эканомікі складаюць больш за палову ад сусветнай. Плануецца адрэзаць Расію ад глабальнай эканомікі.

Некаторыя санкцыі акажуць ўплыў з цягам часу. Паводле нашых ацэнак, у нас атрымаецца напалову скараціць імпарт Расіі высокіх тэхналогій, — заявіў Байдэн.

Так Расія ня зможа хутка развівацца ў ваеннай сферы. Будзе закранута і расійская касмічная праграма.

Санкцыйны спіс з'явіцца пазней. У ім павінны быць чатыры асноўных расійскіх банка, дзяржкарпарацыі. Таксама будзе абмежаваны экспарт тэхналогій, доступ да фінансавых інструментаў, замарозка актываў расійскіх палітыкаў і алігархаў.


"Нашы ваенныя сілы не будуць удзельнічаць у канфлікце"

ЗША гатовыя дапамагаць і дапамагаюць Украіне, але не сваімі салдатамі.

— Нашы вайсковыя сілы не ўдзельнічаюць і не будуць удзельнічаць у канфлікце паміж Расіяй і Украінай. Мы будзем абараняць партнёраў [па НАТА. — Еўрарадыё] на ўсходзе, — адзначыў Байдэн.

Тысячы вайскоўцаў былі дадаткова адпраўленыя ў Еўропу, сказаў прэзідэнт ЗША.

Сёння, калі адбыўся напад, НАТА актывізавала нашы планы рэагавання.

Байдэн адзначыў, што ЗША гатовыя адказваць на напады Расеі і ў кіберпрасторы.

Учора ўвечары я гаварыў з Зяленскім, я запэўніў яго, што ЗША падтрымліваюць украінскі народ у абароне сваёй краіны ... гісторыя паказвае зноў і зноў, што хуткі захоп тэрыторый прыводзіць да цяжкай акупацыі, непадпарадкавання насельніцтва і фактычна з'яўляецца стратэгічным тупіком... Пуцін прычыняе велізарнае зло гэтаму народу, але яны заўсёды паказвалі, што не пакарацца спробам захапіць сваю тэрыторыю... Пуцін здзейсніў наступ на глабальны свет.

Байдэн адзначыў, што санкцыі не мяркуюць хуткіх вынікаў, але яны павінны выклікаць незадаволенасць расійскага насельніцтва рэжымам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі