Саўгас з Шчучынскага раёна атрымае прэстыжны міжнародны прыз у Іспаніі

20 ліпеня міжнародная гандлёвая арганізацыя "Клуб Лідэраў Гандлю", членамі якой  з'яўляюцца прадпрыемствы з больш чым 120 краінаў свету, узнагародзіць саўгас “Вялікае Мажэйкава” са Шчучынскага раёну. Саўгас атрымае міжнародны прыз “За камерцыйны прэстыж”, а яго дырэктар — залаты значок “Упраўленне глабальнай якасцю”. Цырымонія ўручэння прызоў адбудзецца ў Мадрыдзе. Саўгас “Вялікае Мажэйкава”, якім кіруе Генрых Шчэрба, на сённяшні дзень адзіная ў Беларусі гаспадарка, якая вырошчвае лекавыя і прыправа-араматычныя расліны.

Выбар прызёраў вызначаецца шляхам апытання 14000 чальцоў Клуба, якія называюць лепшыя прадпрыемствы свету ва ўсіх галінах прамысловасці і сфераў паслуг. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі