Саўнд-прадзюсар Андрэй Жукаў вяртаецца ў Беларусь пасля “кабалы” ва Украіне

Саўнд-прадзюсар Андрэй Жукаў вяртаецца ў Беларусь пасля “кабалы” ва Украіне

Бязрукі саўнд-прадзюсар Андрэй Жукаў, у якога украінская студыя адабрала пашпарт і не адпускала дадому, вяртаецца ў Беларусь. Пра гэта Еўрарадыё распавёў Філіп Чмыр.

"Андрэю дапамагла ААН. У яе складзе ёсць арганізацыя, якая займаецца праблемамі міграцыі, і вось яны прызналі Жукава ахвярай эксплуатацыі. У Кіеве яму дапамогуць сабраць патрэбныя дакументы для вяртання ў Беларусь. Студыя ў яго ўсё адабрала, ён вяртаецца гол як сакол", — кажа музыка.

Беларускі саўнд-прадзюсар Андрэй Жукаў у лютым 2017 года пераехаў працаваць у Харкаў. Мясцовы бізнесовец Улад Шрубэк запрасіў яго будаваць “студыю мары”. Шрубэк прапанаваў Жукаву заробак у $1000, часовае жыллё і від на жыхарства.

 

 

Слухай больш навінаў у праграме "Петарда" за 28.11:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі