Бязрукі саўнд-прадзюсар з Беларусі: ва Украіне мяне ўзялі ў рабства

Бязрукі саўнд-прадзюсар з Беларусі: ва Украіне мяне ўзялі ў рабства

Беларускі саўнд-прадзюсар Андрэй Жукаў у лютым 2017 года пераехаў працаваць у Харкаў. Мясцовы бізнесовец Улад Шрубэк запрасіў яго будаваць “студыю мары”. Шрубэк прапанаваў Жукаву заробак у $1000, часовае жыллё і від на жыхарства. Жукаў пагадзіўся.

“Каб зрабіць рэгістрацыю, у мяне выманілі пашпарт, які я не бачыў дагэтуль, — распавядае Андрэй Жукаў.Але самае галоўнае, казаў Улад, не думай ні пра што. Будуем “студыю мары” і займаемся творчасцю. Мае ідэі, яго бабкі. Я афігеў, ну і Улад афігеў, калі даведаўся, што я ўмею, як я спяваю. Ён захацеў навучыцца так жа.

Я паверыў Уладу, таму што ён выклікаў давер. Хаця потым людзі і смяяліся, што ўсе злодзеі спачатку вельмі абаяльныя людзі. У мой круг зносін такія тыпажы раней не ўваходзілі. Мне не трапляліся такія людзі, якія маглі скарыстацца ў сваіх мэтах маім станам і маім вар'яцкім захапленнем музыкай”.

Жукаў кажа, што ў Харкаве цяпер ёсць гуказапісваючая студыя за $1 млн, куды ён уклаў душу.

“Прыборы шукаў па ўсім свеце. Ёсць рарытэтныя, напрыклад, тыя, якія выкарыстоўвалі Стыві Уандар, Nirvana, Metallica”, — сцвярджае саўнд-прадзюсар.

Але паступова адносіны са Шрубэкам сапсаваліся. Па словах Жукава, бізнесмен захацеў прысвоіць шэсць песень, напісаных, запісаных і зведзеных беларусам. Праз адваката гукарэжысёру перадалі што яго вывезуць у Расію, “а далей боўтайся як хочаш”.

Жукаў даводзіць, што цягам трох тыдняў спрабаваў узяць даведку пра страту пашпарта ў мясцовай паліцыі, але яе не выдавалі. Без даведкі з паліцыі саўнд-прадзюсар не можа звярнуцца па дапамогу ў Амбасаду Беларусі ў Кіеве, каб усё ж вярнуцца дадому.

Па словах Філіпа Чмыра, музыкі і сябра Андрэя Жукава, 22 кастрычніка па заяве Андрэя Жукава справай занялася харкаўская Пракуратура.

Бязрукі саўнд-прадзюсар з Беларусі: ва Украіне мяне ўзялі ў рабства
Сёння Андрэй Жукаў атрымаў ліст з пракуратуры

Звязацца з Уладам Шрубэкам пакуль не атрымалася. Еўрарадыё працягне сачыць за сітуацыяй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі