Савет бяспекі ААН прыняў заяву наконт Данбаса, прапанаваную Украінай
Савет бяспекі ААН на закрытым пасяджэнні прыняў заяву наконт Данбаса, якую прапанавала Украіна. Міжнародная арганізацыя з украінскай ініцыятывы асудзіла выкарыстанне цяжкага ўзбраення на Данбасе. Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на Пастаяннае прадстаўніцтва Украіны ў ААН.
У сваёй заяве Савет бяспекі выказаў сур'ёзную заклапочанасць з нагоды абвастрэння сітуацыі на ўсходзе Украіны. Арганізацыя заклікала неадкладна вярнуцца да рэжыму спынення агню. У дакуменце асуджаецца выкарыстанне на Данбасе "ўзбраенняў, забароненых Мінскімі дамовамі, якія прыводзяць да гібелі і ранення людзей, у тым ліку мірных жыхароў".
Таксама чальцы Савета бяспекі ААН выказалі поўную падтрымку суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.