Савет Еўропы заклікаў даць доступ праваабаронцам і СМІ да памежных раёнаў

Дзіця-мігрант падчас раздачы ежы ў лагістычным цэнтры / БЕЛТА​
Дзіця-мігрант падчас раздачы ежы ў лагістычным цэнтры / БЕЛТА​

Міжнародныя і нацыянальныя праваабаронцы і журналісты мусяць атрымаць неадкладны доступ да раёнаў на мяжы Польшчы і Беларусі, заявіла камісар Савета Еўропы па правах чалавека Дуня Міятавіч у пятніцу.

Па словах Міятавіч, гэта мусіць быць зроблена, каб "пакласці канец чалавечым пакутам і парушэнням правоў чалавека".

Камісар Савета Еўропы па правах чалавека зрабіла гэтую заяву падчас 4-дзённай паездкі ў Польшчу.

У асобнай заяве на сайце Савеце Еўропы адзначаецца, што памежны крызіс "стаў вынікам дзеянняў з беларускага боку, але гэта не вызваляе Польшчу ад абавязанняў у галіне правоў чалавека". Забарона Варшавы на доступ да памежных раёнаў у рамках рэжыму надзвычайнага становішча прывяла да таго, што міжнародныя арганізацыі не могуць аказваць людзям гуманітарную і юрыдычную дапамогу, адзначае Савет Еўропы. Таксама да мяжы не могуць трапіць журналісты, і гэта падрывае свабоду слова і інфармацыі. "Журналістам мусіць быць дазволена рабіць рэпартажы з усіх раёнаў уздоўж мяжы свабодна і бяспечна", — адзначаецца ў заяве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі