Саюз беларускіх пісьменнікаў таксама плануюць зачыніць
![Саюз беларускіх пісьменнікаў таксама плануюць зачыніць](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/sp-1708.png.webp?itok=ifcSlJHL)
Вярхоўны суд прыняў да разгляду справу аб ліквідацыі Саюза беларускіх пісьменнікаў, паведамляе СБП у сацсетках. Пазоў на ліквідацыю падало Міністэрства юстыцыі.
Саюз беларускіх пісьменнікаў быў створаны ў 1933-1934 гадах — гэта найстарэйшае творчае аб'яднанне краіны. У 2005 ад яго аддзялілася група, якая стварыла альтэрнатыўны лаяльны да улады Саюз пісьменнікаў Беларусі.
Цяпер у арганізацыю ўваходзяць больш за 450 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.