СБУ заявіла пра затрыманне беларуса-вагнераўца, які рыхтаваў дыверсію

Затрыманы агент

Затрыманы агент / СБУ

У Ровенскай вобласці затрымалі агента-вагнераўца, які мусіў карэктаваць паветраныя расійскія ўдары па энергетычнай інфраструктуры, каб абясточыць Кіеў. Пра гэта заяўляе Служба бяспекі Украіны (СБУ).

Паведамляецца, што гэта грамадзянін Беларусі, завербаваны расійскім ГРУ. Яго перакінул ва Украіну з тэрыторыі Беларусі.

У СБУ заяўляюць, што пра планы агента даведаліся яшчэ тады, калі ён быў у Беларусі. Ва Украіне за ім пастаянна сачылі, таму затрымалі на гарачым: ён спрабаваў замацаваць некалькі GPS-трэкераў на апоры ліній электраперадач, якія сілкуюць Кіеўскую агламерацыю. Па сігналах "маячкоў" расіяне хацелі скарэктаваць прыцэльны ўдар па энергааб'ектах, у тым ліку дронамі-камікадзэ тыпу Shahed. У выніку Кіеў быў бы абясточаны.

СБУ ўдакладняе, што з 2014 па 2017 год беларус быў у складзе баевікоў "ЛНР/ДНР" і ваяваў супраць Украіны. Пасля пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ён усутпіў у прыватную вайсковую кампанію "Вагнер", у яе шэрагах ваяваў пад Бахмутам. Потым вярнуўся ў Беларусь, дзе ад свайго куратара па расійскай вайсковай разведцы атрымаў заданне рыхтаваць дыверсіі на памежнай тэрыторыі Украіны.

СБУ заявіла пра затрыманне беларуса-вагнераўца, які рыхтаваў дыверсію
Затрымалі агента-вагнераўца / СБУ
СБУ заявіла пра затрыманне беларуса-вагнераўца, які рыхтаваў дыверсію
Затрымалі агента-вагнераўца / СБУ

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі