Сеанс лекавання травамі і музыкай ад Re1ikt (фотарэпартаж)
7-га снежня Re1ikt нарэшце прэзентавалі свой сугестыўна-таямнічы альбом "Лекавыя травы", які выйшаў у кастрычніку, вялікім канцэртам у мінскім клубе Re: public. Нягледзячы на поўную залу і цёплы прыём публікі, хранаметраж выступу абарваўся недзе на гадзіне з паловай, хаця, каманда акурат адносіцца да тых, хто мае ў запасе выдатнага матэрыялу на ўдвая даўжэйшы музычны марафон. Хаця, як і ўсё леавае, відаць, трэба прымаць дазавана на ўсялякі выпадак.