Сельсаветам Віцебшчыны не патрэбныя машыны ды камп'ютары

Змяніць умовы абласнога конкурсу сярод мясцовых уладаў па арганізацыі жыццезабеспячэння насельніцтва вырашыў Віцебскі аблвыканкам.
Раней сельсаветы ды клубы - пераможцы конкурсу - атрымлівалі аўтамабілі, камп'ютары, трактары, а вясковыя старэйшыны - коней да колы. Зараз, як вырашылі арганізатары, і сельскія саветы, і культурныя ўстановы ўжо забяспечаны ўсім неабходным, таму за перамогу ў конкурсе будуць атрымліваць толькі грашовую прэмію.

Дарэчы, новая сістэма дазволіць абласным ўладам зэканоміць: на грашовыя заахвочванні мясцовых уладаў выдаткавана на 130 мільёнаў менш, чым звычайна абыходзіліся прызы.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі