Сем'ям кадыраўцаў, загінулых ва Украіне, дораць беларускія тэлевізары
Тэлевізары для сем'яў загінулых чачэнцаў / старонка ініцыятывы "Дары дабро" ў Instagram
У падарункавыя камплекты для сем'яў чачэнцаў, якія загінулі ў вайне супраць Украіны, уваходзяць беларускія тэлевізары "Віцязь", заўважыла "Наша Ніва".
Фотаздымкі з тэлевізарамі беларускай вытворчасці можна пабачыць у інстаграме ініцыятывы "Дары дабро". Ёй апякуецца дачка Рамзана Кадырава Айшат.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.