Сенат ЕГУ не задаволіў просьбу выкладчыкаў-страйкоўцаў
28 кастрычніка адбылося паседжанне Сената Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Ствараць пагадняльную камісію дзеля выкладчыкаў-страйкоўцаў з дэпартамента палітычных навук сенатары адмовіліся. Як паведаміла прэс-служба ЕГУ ў сваім рэлізе, сенат разгледзеў заяву ад былога выкладчыка Андрэя Казакевіча (з указаннем прозвішчаў Андрэя Ягорава, Сяргея Богдана, Таццяны Вадалажскай ды іншых). Нагадаем, што заява тычылася кадравых прызначэнняў у дэпартаменце палітычных навук, з якімі былі нязгодныя выкладчыкі-страйкоўцы. Сенат пастанавіў, што кадравыя змены ў дэпартаменце палітычных навук былі зробленыя ў адпаведнасці са Статутам.
Таксама сенатары ЕГУ выказалі шкадаванне, што заяўнікі не скарысталіся наяўнымі ва ўніверсітэце дэмакратычнымі спосабамі вырашэння працэдурных пытанняў. Зварот страйкоўцаў да СМІ сенат расцаніў як парушэнне нормаў прафесійнай акадэмічнай этыкі.
Адзін са страйкоўцаў палітолаг Дзяніс Мельянцоў адрэагаваў на пазіцыю сената наступным чынам:
Дзяніс Мельянцоў: "Вельмі малыя шанцы, што ў такіх умовах мы можам вярнуцца да працы ў ЕГУ"