Sex дзеляцца першым скандальным відэа (глядзець)
Кліп “Адский набух” прысвячаецца ўсім змагарам за “пацанскую” мараль, аматарам стараславянскай мош-шансон-індустрыі і байцам рэстараннага фронту".
Гурт Sex выклаў у Сеціва першы з пяці абяцаных скандальных кліпаў. Па словах музыкаў, відэа “Адский набух” прысвечана ўсім змагарам за “пацанскую” мараль, аматарам стараславянскай мош-шансон-індустрыі, байцам рэстараннага фронту і, натуральна, усім непрызнаным рок-геніям”.
Фронтмэн Sex Валерый Навічкоў лічыць, што ролік мусіць закрануць "нечыя" пачуцці:
“Мы там пасцябаліся над рэстаранным жыццём і шансонам. Думаем, што гэта таксама закране нечыя пачуцці. Але гэта будзе азначаць, што відэа праўдзівае”.
Да канца году музыкі выдадуць яшчэ чатыры не менш правакацыйных кліпа.
Нагадаем, летам гэтага года рагачоўская каманда праславілася “голай дупай”, з-за якой забаранілі фестываль “ROCKachev”. Прома-ролік гурта нібыта ўтрымліваў “забаронены” кантэнт. Музыкі смяюцца, што цяпер будуць усе свае відэа аддаваць на экспертызу.