Шакаваныя і ўзрушаныя — яўрэі чакаюць выбачэнняў ад Лаўрова

Сяргей Лаўроў / Reuters
Сяргей Лаўроў / Reuters

Параўнанне, якое напярэдадні дапусціў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў, выклікала шок і заклапочанасць у Еўрапейскім яўрэйскім кангрэсе. Лаўроў параўнаў падтрымку Украіны з боку заходніх краін з Халакостам падчас Другой сусветнай вайны. Нагадаем, рашэнне "яўрэйскага пытання" нацыстамі прывяло тады да забойства шасці мільёнаў яўрэяў.

"Мы шакаваныя і ўзрушаныя гэтым ганебным параўнаннем, праведзеным міністрам Лаўровым паміж дзеяннямі кааліцыі дэмакратычных краін і пераследам Гітлерам і забойствам шасці мільёнаў яўрэяў падчас Халакосту", — заявіў прэзідэнт Кангрэса Арыэль Музікант. Паводле яго слоў, такія развагі з'яўляюцца скажэннем Халакоста на базавым узроўні. Арыэль Музікант заклікаў "спадара Лаўрова недвухсэнсоўна папрасіць прабачэння і адклікаць гэтыя каментары". Пры гэтым ён нагадаў, што гэта не першы выпадак, калі расійскі міністр "выкарыстоўвае эквівалент Халакосту і спасылкі на Гітлера".

Сяргей Лаўроў напярэдадні заявіў, што "гэтак жа, як Напалеон мабілізаваў практычна ўсю Еўропу супраць Расійскай імперыі, як Гітлер мабілізаваў і захапіў, паставіў пад ружжо большасць еўрапейскіх краін і кінуў іх супраць Савецкага Саюза, цяпер таксама ЗША сфармавалі кааліцыю з практычна ўсіх еўрапейцаў, якія ўваходзяць у НАТА і членаў ЕС з той жа задачай – канчатковага рашэння "расійскага пытання".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі