Шаранговіч закінуў 19-ю шайбу ў гэтым сезоне

Ягор Шаранговіч

Ягор Шаранговіч / twitter.com/NHLFlames

Ягор Шаранговіч закінуў чарговую шайбу ў чэмпіянаце НХЛ. Аднак "Калгары", за які выступае беларускі хакеіст, прайграў "Таронта" — 3:4 (2:1, 1:3, 0:0).

На рахунку Шаранговіча ў гэтым сезоне ў 45 матчах ужо 19 шайбаў і 13 выніковых перадач.

Ягору Шаранговічу 25 гадоў. За "Калгары" ён выступае з 2023 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі