Шайгу заявіў, што супраць Беларусі ідзе "неаб'яўленая вайна"
23 чэрвеня ў Маскве прайшла сустрэча міністраў абароны Беларусі і Расіі Віктара Хрэніна і Сяргея Шайгу. Яны абмеркавалі "ваенна-палітычную сітуацыю" і падрыхтоўку да аператыўнага вучэння "Шчыт саюза".
Шайгу назваў Беларусь "найважнейшым стратэгічным партнёрам і бліжэйшым саюзнікам Расіі". "Сёння двухбаковае ваеннае супрацоўніцтва развіваецца ва ўмовах беспрэцэдэнтнага ціску Захаду, неаб'яўленай вайны супраць нашых краін", — цытуе словы расійскага міністра ria.ru.
Таксама Сяргей Шайгу сказаў, што "абставіны дыктуюць неабходнасць прыняцця тэрміновых сумесных мер па ўмацаванні абараназдольнасці саюзнай дзяржавы", а таксама "павышэнні боегатоўнасці рэгіянальнай групоўкі войскаў і адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.