Школьнік самастойна зрабіў гранату, каб адпомсціць суседскім сабакам
Адзінаццацікласнік з вёскі Малыя Зводы Брэсцкага раёна вырашыў спыніць свае канфлікты з сабакамі, якія належаць яго суседцы.
Як паведамілі міліцыянты, асновай для гранаты стала вялікая петарда, якую хлопец начыніў металічнымі скобамі і іншым жалезным смеццем. Школьнік падпаліў “гранату” і кінуў яе ў двор бабулі. На шчасце выбуху, ад якога мог пацярпець і сам падлетак, не адбылося.
Тым не менш была распачата крымінальная справа. Не выключана, што жарты з піратэхнікай могуць закончыцца для школьніка сур’ёзнай адказнасцю.
Аляксей Мурланаў, Еўрарадыё, Брэст