Школьнікаў навучаць планаваць сямейны адпачынак і пакупку тэлефона

Беларускія рублі

Беларускія рублі / Euroradio

Беларускіх школьнікаў 5-7 класаў навучаць фінансавай пісьменнасці. Пастанова Саўміна, якім афіцыйна сцвярджаецца праграма навучання, была апублікавана на Нацыйным прававым партале.

Мы вывучылі, якія практычныя заняткі ўключаныя ў праграму навучання. Школьнікаў абяцаюць навучыць планаваць бюджэт для сямейнага адпачынку і вызначаць, ці трэба ім проста зараз купіць тэлефон і ноўтбук. А яшчэ яны пойдуць на экскурсію ў бліжэйшае аддзяленне банка і вывучаць структуру дзяржбюджэту.

Фінансавая пісьменнасць у школах будзе факультатывам. Мяркуецца, што па выніку заняткаў школьнікі змогуць вызначаць прыярытэтныя расходы, планаваць пакупкі і ведаць, як звярнуцца за дзяржпадтрымкай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі