Школьнікаў з РФ будуць прывозіць у РБ, каб яны даведаліся, што такое нацызм
Беларускія школьнікі з аўтаматамі
Школьнікаў з Расіі будуць прывозіць у Беларусь, каб яны даведаліся, што такое нацызм, паведамляе ТАСС. Іх групы адпраўляюць з Уладзівастока. Першая з іх ужо паехала ў далёкае падарожжа. Адзначаецца, што школьнікаў для паездкі адбіралі праз удзел у "патрыятычным конкурсе". Агулам плануецца да канца года сфармаваць 10 груп школьнікаў. У Беларусі іх не павязуць на Акрэсціна — ім будуць расказваць не пра падзеі 2020-га, а пра генацыд, пра злачынствы нямецкіх акупантаў у гады Другой сусветнай вайны.
Губернатар Прыморскага краю Алег Кажамяка патлумачыў мэту акцыі. Высвятляецца, што дзяцей будуць пераконваць, што РФ ва Украіне змагаецца супраць таго ж "нацызму".
Кажамяка раней прапаноўваў Аляксандру Лукашэнку арганізаваць узаемныя паездкі школьнікаў. Што беларускім хлопчыкам і дзяўчынкам хацелі паказаць і расказаць у Прымор'і, невядома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.