Школьныя вакацыі працягнулі яшчэ ў трох гарадах Беларусі

Школьныя вакацыі працягнулі яшчэ ў трох гарадах Мінскай вобласці — Дзяржынску, Фаніпалі і Барысаве, а таксама ў Віцебску, Полацку, Наваполацку і Оршы. Раней адпачынак вучням працягнулі ў Мінску, Брэсце, Брэсцкай вобласці, Маладзечне, Магілёве і Бабруйску.
Такое рашэнне прынята ў сувязі з ростам захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі і з мэтай папярэджання іх далейшага распаўсюджання.

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі працягваецца ўздым захворвання на ВРІ. З 5 кастрычніка ў кантрольных гарадах зарэгістраваныя 322,5 тысячы выпадкі вострых рэспіраторных інфекцый. Гэта на 41% больш, чым за аналагічны леташні перыяд.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі