Шоўмэн Вадзім Галыгін стаў намеснікам старшыні федэрацыі панкраціёна
Шоўмэн Вадзім Галыгін стаў намеснікам старшыні Беларускай федэрацыі панкраціёна і змяшаных баявых адзінаборстваў. У ёй якраз праходзіць рэарганізацыя, мэта якой — прасоўванне і папулярызацыя гэтага віда спорту.
Прэс-служба федэрацыі інфармуе, што для Галыгіна "спецыфіка такой працы добра вядомая", паколькі ён працяглы час быў яе ганаровым чальцом. Шоўмэн сачыў за выступленнямі байцоў, наведваў турніры.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.