Шрайбман: на вайсковы супраціў рэсурсаў няма, але адмахвацца ад яго нельга

Беларусам патрэбная і дыпламатычнасць Ціханоўскай, і больш радыкальна настроеныя сілы / полк Каліноўскага
Беларусам патрэбная і дыпламатычнасць Ціханоўскай, і больш радыкальна настроеныя сілы / полк Каліноўскага

Ігнараваць людзей, якія настойваюць на больш агрэсіўнай палітыцы дэмсіл і нават на гвалтоўным вырашэнні беларускіх праблем, нельга. Ёсць рызыка, што ў будучыні гэта прывядзе да таго, што лёс беларусаў будзе вырашацца без іх. Аднак і вінаваціць Святлану Ціханоўскую ў залішняй мяккасці няправільна. Рэсурсаў для больш жорсткай палітыкі пакуль проста няма.

Чаму да беларускага войска вызвалення далёка, але гаварыць пра гэта трэба, расказвае палітычны аглядальнік Арцём Шрайбман у эфіры Еўрарадыё.

— Ціханоўскую цяпер атакуюць у асноўным людзі з больш непрымірымай пазіцыяй. Яе папракаюць у залішняй дыпламатычнасці, нерашучасці, пасіўнасці. А трэба займацца ў ваенны час, — кажа гэтая частка яе крытыкаў, — стварэннем, па сутнасці, баявых арганізацый. Партызанская барацьба, нацыянальна-вызваленчы рух, войска. Пра гэта, мне здаецца, цікава размаўляць. Ці гатовае для гэтага грамадства, ці ёсць для гэтага рэсурсы, ці падтрымаюць гэта міжнародныя партнёры? Мой адказ на гэтыя тры пытанні хутчэй не, чым так.

Таму лічу, што гэтая крытыка адарваная ад рэальнасці на зямлі, у Беларусі. Рэальнасці ў наяўнасці рэсурсаў людскіх для гэтых войскаў і рэальнасці дыпламатычнай. Гэта значыць, людзі за мяжой не падтрымаюць гэта. Ні адна краіна не дасць плацдарм для фармавання паралельнага войска вызвалення Беларусі. Прынамсі, цяпер.

Тым не менш больш актыўны супраціў рэжыму — запыт немалой колькасці выбаршчыкаў Ціханоўскай 2020 года, адзначае эксперт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі