Штанге дамовіўся з Аргенцінай і Турцыяй на таварыскія матчы

Падчас падрыхтоўкі да адборачнага турніру чэмпіянату свету па футболе 2010 года зборная Беларусі згуляе з камандамі Турцыі і Аргенціны.
Падчас падрыхтоўкі да адборачнага турніру чэмпіянату свету па футболе 2010 года зборная Беларусі згуляе з камандамі Турцыі і Аргенціны. Аб гэтым паведаміў галоўны трэнер нашай каманды Бернд Штанге. Беларуская федэрацыя футбола дамовілася аб правядзенні таварыскіх сустрэч з турэцкімі і аргенцінскімі футбалістамі ў Мінску адпаведна ў сакавіку і жніўні наступнага года. Нямецкі спецыяліст таксама прадставіў спіс 45 футбалістаў, на якіх ён разлічвае ў адборачным цыкле сусветнага першынства.

У яго ўвайшлі: В. Хамутоўскі, Ю. Жаўноў, А. Амельчанка, П. Часноўскі, С. Амельянчук, І. Шытаў, А. Вярціла, Я. Філіпенка, Р. Кірэнкін, А. Чалядзінскі, А. Мартыновіч, А. Радзькоў, К. Паўлючак, П. Пласконны, Дз. Верхаўцоў, А. Янушкевіч, Дз. Молаш, Н. Асіповіч, І. Мальцаў, М. Вітус, Ц. Калачоў, У. Карыцька, Дз. Мазалеўскі, У. Юрчанка, М. Афанасьеў, А. Кульчы, Н. Кашеўскі, А. Валадзько, С. Кісляк, М. Рамашчанка, А. Сквярнюк, І. Стасевіч, Л. Ковель, В. Кутузаў, У. Радзівонаў, Р. Васілюк, Дз. Юзвовіч, А. Глеб, Г. Блізнюк, С. Крывец, А. Пуціла, В. Булыга, С. Карніленка, Дз. Камароўскі, А. Варанкоў.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі